Вучні школы ўдзельнічалі ў розных школьных, раённых мерапрыемствах, ладзілі экскурсіі, вялі даследчыцкую дзейнасць у роднай вёсцы. На базе этнаграфічнай экспазіцыі ладзіліся экскурсіі для вучняў пачатковых класаў, праводзілася мноства розных мерапрыемстваў. Найболей запамінальнымі былі завочныя падарожжы - "Бродніцкія замалёўкі", “Усё ў маім краі сэрцу міла”.
Найболей запамінальнымі былі экскурсіі па родных мясцінах: наведвалі мясцовае балота (там расце шмат лекавых раслін, занесеных у Чырвоную кнігу), панскую гару (калісьці там жыў пан), рэчкі (Цна, Валчанка, Выдранка), чароўны лес (сасновы бор і бярозавы гай), маляўнічыя лугі. Па выніках экскурсій быў складзены слоўнік мясцовых назваў (урочышчаў). Аб цікавай рабоце сведчыць і мноства фотаздымкаў.
У скарбонцы творчых дасягненняў вучняў і іх кіраўніка:
- другое месца ў раённым конкурсе медыяпраектаў "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" за творчую работу “Ля вытокаў родных мясцін”, 2007 г.,
- дыплом 2-й ступені за працу “Турысцка-краязнаўчая дзейнасць у школе”,2009 г.,
- дыплом 1-й ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу фотаработ “Маёй зямлі вянкі сплятаю” 2013 г. і - падзячнае пісьмо за пабеду ў намінацыі "Лучший рисунок, лучшее фото" ў раённым конкурсе "Ландшафты Лунинетчины", 2011 г,
- дыплом 1-ай ступені ў раённым конкурсе дзіцячай народнай творчасці ў межах шостага адкрытага абластнога фестывалю фальклорнай творчасці "Радавод", намінацыя "Тэатр - дэманстрацыя касцюма, 2016 г.
Так, вучні не аднойчы адстойвалі гонар школы ў раённых конкурсах чытальнікаў вершаў, таксама і краязнаўчай тэматыкі, і – не без вынікова: кожны год вучні займалі першыя месцы:
- дыплом за перамогу ў раённым конкурсе чытальнікаў, прысвечаным 120-ай гадавіне з дня нараджння М.Багдановіча "Я хацеў бы сустрэцца з Вамі", 2011/2012 н. г.,
- дыплом за перамогу ў раённым конкурсе чытальнікаў “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаным памяці У. Караткевіча, 2010/2011 н. г.,
- дыпломы за перамогу ў V, VІ-ым конкурсах чытальнікаў твораў краязнаўчай тэматыкі памяці пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча (1950-1990), 2005 г., 2006 г. і тры дыпломы за перамогу ў VІІ-ым конкурсе чытальнікаў твораў краязнаўчай тэматыкі памяці пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча (1950-1990), 2007 г.,
- падзячнае пісьмо і дыплом за ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка вершаў Я.Янішчыц, 2004 г., 2005 г.
- дыпломы 2, 3 ступені, за перамогу у конкурсе "Зямля пад белымі крыламі", 2017 г
Таксама адзначаны за ўдзел у раённай краязнаўчай алімпіядзе “Мой родны кут”, у конкурсе агітбрыгад па краязнаўстве. У конкурсе адкрытых урокаў настаўнік Жук В.М. атрымаў падзячнае пісьмо (выкарыстоўвалася відэа на краязнаўчым матэрыале).
раскрыть » / « свернуть